BLR S94. Залессе — Смаргонь — Жодзiшкi — Солы — Кушляны
У старыя часы дарога з Мінска на Вільню ішла не па Гродзенскай трасе, як цяпер, а праз гарады Маладзечна і Смаргонь. Шлях паміж былой і цяперашняй сталіцамі быў сур’ёзнай транспартнай артэрыяй на працягу шматлікіх стагоддзяў, таму не дзіўна, што пры дарозе будаваліся храмы, на ёй раслі гарады, а ў навакольных лясах імкнуліся будаваць свае рэзідэнцыі як буйныя магнаты, так і дробная шляхта. Зараз гэта траса страціла сваё былое значэнне. Але ж помнікі засталіся!
200 год назад недалёка ад ракі Вілія знакаміты кампазітар і дыпламат, прадстаўнік старадаўняга магнацкага роду Міхаіл Клеафас Агінскі пабудаваў сабе палац. Аўтар знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай” пражыў тут 20 год, за якія напісаў шмат вядомых музычных твораў, а таксама выдаў успаміны свайго жыцця. Палац і вялікі парк захаваліся да сённяшняга дня і, хаця яны знаходзяцца не ў лепшым стане, могуць шмат распавесці пра былых сваіх уладальнікаў.
У Смаргоні, ці Смургонях, як горад раней называлі самі мясцовыя жыхары, гасцей сустракае храм XVIст. – былы кальвінскі збор, а цяпер касцёл Св. Архангела Міхаіла. На жаль сёння ўжо не пабачыш на вуліцах горада дрэсіраваных мядзведзяў, якіх выпускала калісьці смаргонская мядзвежая акадэмія, і не пакаштуеш смаргонскіх абаранкаў, якімі славіўся гэты горад стагоддзе назад, але пра тое, чаму вучылі мядзведзяў у той акадэміі і чым так славіліся тыя абаранкі, мы вам распавядзем.
Недалёка ад Смаргоні знаходзіцца вёска Жодзішкі, дзе захаваліся касцёл XVII ст., палац XIX ст. і стогадовы вадзяны млын, які некалькі год назад аднавіў сваю працу. Калі вам цікава даведацца, як працуюць вадзяныя млыны і паглядзець на іх працу, то вам дакладна на гэту экскурсію.
Калі ж вярнуцца з Жодзішак на старавіленскі шлях, то вельмі хутка мы трапiм у вёску Солы, дзе нас сустрэне не стары (усяго 70 год), але вельмі прыгожы касцёл Маці Божай Ружанцовай, выкананы ў нязвыклым для Беларусі неабарочным стылі і размаляваны ўнутры беларускім мастаком Пятром Сяргеевічам.
І апошнім прыпынкам на нашай дарозе будзе вёска Кушляны, дзе захавалася сядзіба аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры, ды і што хаваць, галоўнага натхняльніка нацыянальнага руху пачатку ХХ ст., — Францішка Багушэвіча. У сядзібе зараз знаходзіцца музей, а за сядзібай прыгожы парк і камень у памяць аб паэце. У суседняй вёсцы каля неагатычнага касцёла св. Пятра і Паўла знаходзіцца магіла Багушэвіча, якую таксама можна наведаць.
Кiламетраж: 350 км
Працягласць тура: 9 г
КОШТ ЭКСКУРСЫI:
ад 45 BYN на чалавека
У кошт уключаецца:
- транспартнае абслугоўванне;
- экскурсыйнае абслугоўванне па маршруце.
Дадаткова аплачваецца:
- уваходныя квiткi пры наведваннi сядзiбы М. Агiнскага i музею Ф. Багушэвiча;
- сувенiры;
- харчаванне.